Firefox for Android (be)

Title — 33 characters

Браўзер Firefox, хуткі і прыватны

What’s new — 221 characters

* Сучасны, абноўлены знешні выгляд
* Цалкам новая хатняя старонка з хуткім доступам да папулярных сайтаў і апошняй гісторыі
* Распрацаваны паралельна з новым Firefox Quantum, нашым хуткім, сучасным браўзерам для кампутара

Short Description — 76 characters

Гнуткі, прыватны і вольны мабільны браўзер з сінхранізацыяй паміж прыладамі.

Description — 3088 characters

Атрымлівайце асалоду ад хуткага, разумнага і персаналізаванага Інтэрнэту. Firefox - гэта незалежны, створаны для людзей браўзер ад Mozilla - найбольш дасведчанай Інтэрнэт-кампаніі па пытаннях прыватнасці. Абнавіце зараз і далучайцеся да мільёнаў тых, хто выкарыстоўвае Firefox для больш персаналізаванага аглядання.

ХУТКІ. РАЗУМНЫ. ВАШ.
Firefox створаны з думкай пра вас і дае вам магчымасць вярнуць кантроль над сваёй працай у Сеціве.
Менавіта таму мы ствараем прадукт з інтэлектуальнымі функцыямі, якія здагадваюцца наперад, што вы будзеце аглядаць.

РАЗУМНЫ ПОШУК І ХУТКІ ПЕРАХОД
- Firefox прадбачыць вашы патрэбы і інтуітыўна прапаноўвае шматлікія вынікі з папярэдніх пошукавых запытаў для вашых любімых пашукавікоў. Кожны раз.
- Хуткі доступ да розных правайдэраў пошуку, уключаючы Wikipedia, Twitter і Amazon.

НАСТУПНЫ ЎЗРОВЕНЬ ПРЫВАТНАСЦІ
- Ваша прыватнасць была абноўлена. Прыватнае агляданне з аховай ад сачэння блакуе часткі вэб-старонкі, якія могуць асочваць вашы паводзіны ў Інтэрнэце.

СІНХРАНІЗУЙЦЕ FIREFOX НА ЎСІХ СВАІХ ПРЫЛАДАХ
- З дапамогай уліковага запісу Firefox атрымлівайце доступ да гісторыі, закладак і адкрытых картак свайго кампутара на смартфоне і планшэце.
- Firefox таксама надзейна запамінае вашы паролі на ўсіх прыладах, такім чынам вам не варта пра гэта хвалявацца.

ІНТУІТЫЎНЫЯ ВІЗУАЛЬНЫЯ КАРТКІ
- Інтуітыўныя візуальныя і нумараваныя карткі дазваляюць вам лёгка знаходзіць змесціва для далейшага выкарыстання.
- Адкрывайце столькі картак, колькі пажадаеце, не губляючы адчыненых вэб-старонак.

ЛЁГКІ ДОСТУП ДА ВАШЫХ ПАПУЛЯРНЫХ САЙТАЎ
- Марнуйце свой час на чытанне любімых сайтаў, а не на іх пошук.

ДАДАТКІ ДЛЯ ЎСЯГО
- Кантралюйце сваю працу ў Інтэрнэце шляхам персаналізацыі Firefox праз дадаткі блакавання рэкламы, менеджары пароляў і загрузак ды іншыя шматлікія магчымасці.

ХУТКА ПАДЗЯЛІЦЦА
- Firefox памятае вашы нядаўна выкарыстаныя праграмы, каб дапамагчы вам лёгка дзяліцца змесцівам у Facebook, Twitter, WhatsApp, Skype ды інш.

АДПРАЎЦЕ ЯГО НА ВЯЛІКІ ЭКРАН
- Дасылайце відэа і вэб-змесціва са свайго смартфона або планшэта на любы тэлевізар з падтрымкай струменевага відэа.

Падрабязней пра Firefox для Android:
- Маеце пытанні ці патрэбна дапамога? Наведайце https://support.mozilla.org/mobile
- Чытаць пра дазволы Firefox: http://mzl.la/Permissions
- Падрабязней пра тое, што адбываецца ў Mozilla: https://blog.mozilla.org
- Упадабаць Firefox на Facebook: http://mzl.la/FXFacebook
- Сачыць за Firefox у Twitter: http://mzl.la/FXTwitter

ПРА MOZILLA
Mozilla існуе каб ствараць Інтэрнэт, як даступны ўсім грамадскі рэсурс, таму што мы верым у тое, што адкрытасць і свабода лепш, чым закрытасць і кантроль. Мы ствараем прадукты накшталт Firefox каб распаўсюджваць выбар і празрыстасць, а таксама каб даць людзям магчымасць кантраляваць сваё жыццём у Інтэрнэце. Падрабязней на https://www.mozilla.org

Палітыка прыватнасці: http://www.mozilla.org/legal/privacy/firefox.html

Google Play Screenshots Copy

Хуткі. Разумны. Ваш
Пераходзьце на Firefox і далучайцеся дасотняў мільёнаў карыстальнікаў Firefox

Інтуітыўны візуальны дызайн картак
Хутка знаходзьце і кіруйцесваімі адкрытымі карткамі браўзера

Разумны пошук
Атрымлівайце дакладныя, спрагназаваныя вынікі перад тым, як вы завершыце ўвод запыту

Бесперапыннае агляданне з Sync
Атрымлівайце імгненны доступ да сваіх закладак, гісторыі, адкрытых картак і пароляў, дзе б вы ні выкарыстоўвалі Firefox

Наступны ўзровень прыватнасці
Прыватнае агляданне з аховай ад сачэння блакуе часткі вэб-старонкі, якія могуць асочваць вашы паводзіны ў Інтэрнэце

Дадаткі для ўсяго
Персаналізуйце свой браўзер дадаткамі для блакавання рэкламы, менеджарамі пароляў і загрузак і многім іншым.

Хутка падзяліцца
Firefox памятае вашы нядаўна выкарыстаныя праграмы, каб дапамагчы вам лёгка дзяліцца змесцівам так, як вы жадаеце

Даслаць на прыладу
Дасылайце відэа і вэб-змесціва са свайго смартфона або планшэта на любую прыладу, якая падтрымліваецца